Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Аўторак, Жнівень 23, 2016
|
Ваўкавыск, Гарады, Грамадства, Гродна, Зэльва, Ліда, Масты, Навіны, Слонім, Шчучын
Праглядаў: 182

Аднаўляецца чыгуначнае злучэнне паміж Гародняй і Польшчай

Упершыню з Гародні ў заходнім кірунку будуць курсіраваць вагоны купейнага тыпу.

29.04.2010 BIALYSTOK . POCIAG OSOBOWY RELACJI BIALYSTOK - GRODNO TUZ PRZED ODJAZDEM . FOT . JEDRZEJ WOJNAR / AGENCJA GAZETA SLOWA KLUCZOWE: SZYNY SZYNA TRAKCJA PKP KOLEJ TORY WAGON WAGONY EN 57 PERON PERONY PODMIEJSKI

У канцы 2015 гады цягнік на маршруце Беласток – Гародня быў адменены з-за фінансавай нерэнтабельнасці. Дзякуючы грашовай падтрымцы з бюджэту Польшчы, з 4-га верасня 2016 года міжнародны цягнік зноў будзе курсіраваць з Гародні да Беластока і назад. Больш за тое, каб акупіць затраты, маршрут вырашылі падоўжыць не толькі да Варшавы, але і да Кракава.

Расклад цягніка Гародня – Беласток – Варшава – Кракаў:

Гародня 15:32

Кузніца 15:10 (прыбыццё), 16:14 (адпраўленне)

Беласток 17:08

Варшава 20:15

Кракаў 23:04

* * *

Кракаў 04:46

Варшава 07:32

Беласток 10:36

Кузніца 11:31 (прыбыццё), 12:44 (адпраўленне)

Гродна 14:22

Час мясцовы, летні расклад

Польскі цягнік, які абслугоўвае маршрут да Гародні, упершыню будзе мець камфартабельныя вагоны купейного тыпу з сядзячымі мяккімі месцамі. Выкарыстанне падобных вагонаў зразумелае, бо „страшненькія” электрычкі, якія да гэтага часу курсіравалі па маршруце Гародня – Беласток, сорамна паказваць у Варшаве або ў перапоўненым турыстамі культурным Кракаве.

Але выкарыстанне тых цягнікоў таксама было зразумелым. Цягнік фінансава не выгадны: у Гародні няма такога патоку шукальнікаў прытулку, як на паўднёвых рубяжах Беларусі, дзе цягнік з Берасця на Цярэспаль штодня акупляецца дзякуючы пасажырам-мігрантам з Расеі, якія спрабуюць атрымаць статус бежанцаў у Еўропе. Асноўны кантынгент падарожнікаў на цягніку з Гародні ў Польшчу – гэта ўладальнікі карты паляка, якім у Польшчы прадастаўляецца зніжка ў 37% на праезд цягнікамі, а таксама асобы, якія едуць далей, чым да Беластока.

Яшчэ адной прычынай выкарыстання «дабітых» цягнікоў праз польска-беларускую мяжу была рэгулярная кантрабанда цыгарэт у Польшчу. „Майстравітыя” беларускія хлопцы разбіралі цягнік і хавалі цыгарэты, змушаючы чыгуначнікаў фактычна быць саўдзельнікамі, а ўсіх пасажыраў – мімавольнымі сведкамі перавозкі кантрабанды.

Зрэшты, пакуль яшчэ камфартабельныя вагоны чакаюць пасажыраў, і з верасня з Гародні можна будзе без перасадак дабрацца да культурна-гістарычнай сталіцы Польшчы – Кракава.

racyja.com

Беларусь,грамадства,Польшча,суседзі,чыгунка
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2017 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»