Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Серада, Люты 13, 2019
|
Грамадства, Навіны
Праглядаў: 58

Акцыя «Белсату»: Назаві беларускую мову роднаю пры перапісе!

У 2019 годзе у нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, сярод  пунктаў будуць пытанні (нумар 12 і 13) і пра Вашую родную мову. Адказ мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне.


LOGO_2019

Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам «беларуская» вы станоўча паўплываеце на яе.

Беларуская мова – гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага народу. Вынікамі перапісу мы здольныя засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы паўнавартасная нацыя, вартая зацікаўлення і павагі з боку іншых нацыяў свету. Падтрымаем наш нацыянальны скарб – мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.
belsat.eu
Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2019 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»