Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Аўторак, Лістапад 24, 2015
|
Ваўкавыск, Галоўныя навіны, Гарады, Гродна, Зэльва, Ліда, Масты, Медыі пра нас, Навіны, Слонім, Шчучын
Праглядаў: 1648

Акцыя пра Малы памежны рух на беларуска-польскай мяжы

Актывісты Беларускага Дома ў Варшаве і Альянсу грамадзянскай Гарадзеншчыны раздаюць у Баброўніках і Кузніцы ўлёткі і расказваюць пра магчымасць увядзення спрошчанага парадку перасячэння мяжы для жыхароў памежных тэрыторыяў.

Паводле Алеся Зарэмбюка з Беларускага Дома ў Варшаве менавіта беларусы павінны дамагацца ўвядзення малога памежнага руху.

— Акцыя скіравана на тое, каб мага больш беларусаў ведалі, што такое Малы памежны рух. Каб яны не чакалі гэтага, як ужо гады чакаюць, што нехта там прыйдзе і ім гэта зробіць, а каб яны звярнуліся да сваіх мясцовых уладаў і засігналізавалі, што для нас гэта важна, нам гэта патрэбна і Беларусі патрэбны малы памежны рух.

Людзі на мяжы:

—  Мы даўно чакаем, каб не стаяць у чэргах, і каб не было вось такіх праблемаў. Ездзім, крыху затарымся, чым можна: выбіраем дзе танней.

— Было б вельмі зручна, бо візы не былі б патрэбныя. Даўно ўжо абяцаюць, а ніякіх зрухаў няма. Не ведаю, чаму.     

— Лукашэнка гэтага  не хоча. Яму гэта не трэба, бо навошта яно яму. Яму найлепш, каб усе сядзелі ў клетцы.

Дамову пра малы памежны рух у 2010 годзе падпісалі прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аднак, каб ажыццявіць гэтую ініцыятыву, патрэбны абмен дыпламатычнымі нотамі паміж абедзвюма краінамі, які блакуе беларускі бок.

 

racyja.com

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства,малы памежны рух,Польшча
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2020 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»