Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Панядзелак, Красавік 15, 2019
|
Гарады, Грамадства, Ліда, Навіны
Праглядаў: 124

Актывісты Гарадзеншчыны ўсталявалі крыж у гонар паўстанцаў 1863-1864 гадоў

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Вадзім Саранчукоў.

Фота з фэйсбук-старонкі Вадзіма Саранчукова

Фота з фэйсбук-старонкі Вадзіма Саранчукова

Грамадскія і палітычныя актывісты Гарадзеншчыны ўсталявалі крыж у гонар паўстанцаў 1863-1864 гадоў. Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў падзяліўся ў фэйсбуку навіной аб ушанаванні памяці паўстанцаў.

«У гэты ўікэнд у Гародні шмат цудоўных імпрэзаў: і фрімаркеты, і прэзентацыі, і канцэрты, і дыскусіі пра рэфармаванне заканадаўства аб партыях. Ці думалі пра такую магчымасць хлопцы, якіх 150 гадоў таму пахавалі вось у гэтым кургане на Лідчыне? Думаю, што не. Сення, як ставілі крыж, проста фізычна адчувалася іх удзячнасць за тое, што мы не забылі іх ахвяру. Так, мы памятаем! І Касцюшку, і Каліноўскага, і случакоў, і #Курапаты», — адзначае актывіст.

Курган, дзе пахаваныя паўстанцы, знаходзіцца на Лідчыне недалёка ад Станкевічаў, дзе таксама месціцца капліца, якая паводле мясцовай легенды была збудавана паўстанцамі за адну ноч. Грамадскія актывісты пастаянна займаюцца добраўпарадкаваннем гэтых памятных мясцінаў.

novychas.by
Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2019 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»