Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Чацвер, Снежань 27, 2018
|
Галоўныя навіны, Гарады, Гродна, Навіны
Праглядаў: 197

Алесь Сураў: Свіння – гэта брэнд нашай краіны

Да Новага году, які ва ўсходнім календары будзе годам „свінні”, гарадзенскі мастак Алесь Сураў падрыхтаваў аўтарскую выставу „#Украінесала”.

swi
У „Цэнтры гарадскога жыцця” для жыхароў Гародні і яе гасцей яна будзе адчынена з 27-га снежня. Некалькі дзясяткаў прац, якія выглядаюць на кухонныя дошкі па форме, прадстаўляюць свіней ва ўсіх мастацкіх уявах. Свіння – гэта брэнд нашай краіны, падводзіць выснову мастак Алесь Сураў.

– Людзі ўвесь час выжывалі за кошт гэтага. Я нават такую працу маю. У часы БССР мы не жылі, мы на свінні праехалі. Свіння нас вывезла. Выжылі мы толькі за кошт таго, што ў нас свінні былі ў хлявах. І зыходзячы са ўсяго гэтага, я рабіў сюжэты з рознымі свінкамі. „Забрэндзіраваў” Беларусь з салам, са свіннёй, таму што гэта наш нацыянальны прадукт, якім мы ў свае часы завальвалі Расею.  
На вернісаж былі запрошаны сябры і знаёмыя мастака. Выстава пазітыўная, і ў гэтыя калядныя дні яна шмат якому наведніку падыме настрой, альбо дасць глебу для філасофскіх развагаў.

racyja.com

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства,культура
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2019 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»