Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Серада, Травень 2, 2018
|
Грамадства
Праглядаў: 132

Дзейнасьць краўдфандынг-пляцовак у Беларусі будуць рэгуляваць

Падрыхтаваны праект указу прэзыдэнта аб рэгуляваньні дзейнасьці краўдфандынг-пляцовак у сеціве. Пра гэта паведаміў начальнік упраўленьня эканомікі інавацыйнай дзейнасьці Міністэрства эканомікі Дзьмітры Крупскі 25 красавіка.

Orange Crowd Funding Button on Computer Keyboard. Internet Concept.

“У нас зьявіліся некаторыя элэмэнты эканомікі ведаў — ёсьць ужо некалькі краўдфандынгавых плятформаў, — адзначыў Крупскі— Чакаецца, што да канца году будзе прыняты ўказ прэзыдэнта, які рэглямэнтуе дзейнасьць краўдфандынгавых і краўдінвэстынгавых плятформаў. Указ рыхтуецца ўжо год, ён разгледжаны прафэсійнай супольнасьцю. Безумоўна, указ будзе прыняты, і такім чынам краўдфандынг як новы сацыяльны інстытут будзе ўкаранёны ў практыку гаспадараньня і кіраваньня”.

Паводле словаў начальніка ўпраўленьня, асноўным распрацоўшчыкам дакумэнту выступае Нацыянальны банк.

Пра тое, што ў Беларусі плянуецца ўрэгуляваць падыходы да дзейнасьці краўдфандынгавых плятформаў, упершыню паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня рэгуляваньня некрэдытных фінансавых арганізацыяў Нацбанка Дзьмітры Набздораў у лістападзе мінулага году. Паводле яго слоў, Нацбанк рэалізуе „стратэгічны праект па вызначэньні падыходаў да рэгуляваньня новых відаў мікрафінансаваньня з выкарыстаньнем фінансавых тэхналёгіяў, якія набываюць усё большую папулярнасьць”.

Набздораў анансаваў распрацоўку праекту ўказу “Аб дзейнасьці фінансавых інтэрнэт-пляцовак”. Згодна з канцэпцыяй праекту дагавор пазыкі будзе заключацца наўпрост паміж пазычальнікам і пазыкадаўцам. “Інтэрнэт-пляцоўка ня будзе бокам у зьдзелцы. Нормы ўказу закліканыя вырашыць тыя пытаньні, якія на сёньняшні дзень робяць практычна немагчымым ў Беларусі разьвіцьцё краўдлэндынгу (анлайн-крэдытаваньня паміж фізычнымі асобамі.) і краўдінвэстынгу”, — адзначыў ён.

racyja.com

 

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2018 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»