Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Серада, Сакавік 20, 2019
|
Ваўкавыск, Галоўныя навіны, Гарады, Гродна, Зэльва, Ліда, Масты, Навіны, Слонім, Шчучын
Праглядаў: 118

Дзень Волі 2019 у Гародні! Як дапамагчы Святу

Сябры, сёлета наш горад ізноў становіцца сталіцай!)

Асноўнае мерапрыемства па святкаванні аднаўлення нашай Незалежнасці пройдзе ў Гародні.

dzenwoli2019

23 сакавіка 2019 года з 13 да 17 гадзін у Каложскім парку усе разам мы арганізоўваем Свята Незалежнасці.

На ўсё пра ўсё у нас выйшла толькі пяць дзён. Гэта вельмі мала, але мы былі гатовы! Прапрацаваны тэхнічныя аспекты Свята, сення будзе канчатковы спіс выканаўцаў, заўтра з’явіцца друкаваная прадукцыя.

Гэта не проста, але разам мы справімся, таму звяртаемся да вас па дапамогу.

Як дапамагчы:

— Інфармацыя наша ўсё! Максімальны перапост і публікацыя абвестак, артыкулаў, паведамленняў у сацсетках, групах, блогах.

— Валанцерская дапамога: нам патрэбны галовы і рукі для распаўсюду флаераў-запрашэнняў, арганізацыі пляцоўкі, дружыны на само мерапрыемства.

— І канешне сродкі. Фінансава падтрымаць Гарадзенскі Дзень Волі можна:

_ пакінуўшы ахвяраванне ў Гродна ў крамах “Адметнасць” ці “Цудоўня” Кірава,3;

_звязаўшыся з любым з арганізатараў па тэлефонах ці ў месенджэрах, мы дамовімся, як зручней сустрэцца:

Вадзім +375296540534

Зміцер +375295852585

Андрэй +375336232616

Сяржук +375295082082

_пералічыўшы любую суму на картку: 5351 0410 1711 9981 , дзейсная да 01\21, уладальнік VADZIM SARANCHUKOU

_звязаўшыся па электроннай пошце saranchukou@gmail.com – мы знойдзем зручны спосаб.

_ праз збор сродкаў на сайце унізе старонкі есць кнопкі.

І самае галоўнае, — зарэзэрвуйце гэты дзень у сваім календары!

23 сакавіка 2019 года, з 13 да 17 гадзін, Каложскі парк у Гродна.

Жыве Беларусь!

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства,культура
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2019 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»