Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Пятніца, Сакавік 24, 2017
|
Гарады, Грамадства, Гродна, Навіны
Праглядаў: 228

Эдварда Дмухоўскага арыштавалі на 15 сутак

23 сакавіка ў Гародні працягнуў працу судовы карны канвеер. На гэты раз судзілі ўдзельнікаў мітынгу 15 сакавіка, які адбыўся ў горадзе над Нёманам у гонар Дня Канстытуцыі. Найбольш жорстка ўлады паставіліся да актывіста “Руху за свабоду і праваабаронца Эдварда Дмухоўскага. Пастановай сумнавядомай суддзі Алены Пятровай яго арыштавалі на 15 сутак (артыкул 23.34, частка 3). Гэтая ж суддзя засудзіла жыхара Гародні Валерыя Курчэўскага да штрафу 15 базавых велічынь (артыкул 23.34, частка 1).

edward-dzmuhowski

Іншы суддзя Дзмітрый Бубенчык засудзіў прафсаюзнага актывіста Васіля Корабава да штрафу 7 базавых велічынь (артыкул 23.34, частка 1).

Трэцяя суддзяНаталля Козел, якая вядомая многія гады сваімі карнымі пастановамі ў дачыненні да грамадскіх актывістаў, аштрафавала яшчэ двух чалавек: маладзёна Віталя Дзюка, які 15 сакавіка трымаў на плячах бел-чырвона-белы сцяг, на 15 базавых велічынь (артыкул 23.34, частка 1, а прадстаўніцу Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Валянціну Навумаву па суме двух артыкулаў (23.34, частка 1 і 23.4 — непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі) агулам на 15 базавых (13 плюс 2).

Правабаронцы адзначаюць прагназаваны заказны характар адміністрацыйных працэсаў, якія маюць характар палітычнага пераследу.

harodniaspring.org 

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2017 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»