Уваход на форум
альбо праз
“ГАРАЧЫ КАМЕНТАР”: МАЛЫ ПАМЕЖНЫ РУХ ПАД ВЯЛІКІМ ПЫТАННЕМ

Каля 1 мільёна 600 тысяч беларусаў чакаюць на‪ Малы Памежны Рух. З гэтай нагоды актуальная сітуацыя аб Малым памежным руху была абмеркавана ў Гарачым каментары беларускага тэлеканалу Белсат з Алесем Зарэмбюком.

На працягу апошніх 8 месяцаў Алесь Зарэмбюк актыўна займаецца прасоўваннем‪ Малога памежнага руху перадусім паміж Беларуссю і Польшчай, але ж таксама з калегамі не забывае пра ідэнтычнае беларуска- літоўскае пагадненне.

Абодва дакуманты былі падпісаныя і ратыфікаваныя ў двухбаковым парадку яшчэ 4 гады таму ў 2011. На жаль, па сённяшні дзень гэтыя вельмі важныя для развіцця гаспадарчых, культурных і іншых кантактаў перадусім беларуска-польскага памежжа дамовы не працуюць. Прычына — афіцыйны Мінск не хоча выслаць адпаведныя дыпламатычныя ноты Варшаве і Вільні.

Алесь Зарэмбюк перакананы, што прадстаўнікі беларускай гармадзянскай супольнасці павінны працягваць праводзіць шырокія інфармацыйныя кампаніі і заахвочваць беларускіх грамадзян зрабіць той ці іншы крок для таго, каб умовы пра Малы памежны рух з Польшчай і Літвой пачалі працаваць на карысць нашых грамадстваў.

Discuss on the forum...