Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Аўторак, Люты 19, 2019
|
Гарады, Грамадства, Гродна, Навіны
Праглядаў: 198

Гародня вачыма польскага турыста, які закахаўся ў беларускай мове

Польскі трэвэл-блогер Abletr дадаў на свой YouTube-канал відэа, знятае ў пераднавагодняй Гародні. У 20-хвілінным відэа змясціліся гісторыя гарадзенскага герба, храмы горада, архітэктура вуліц, беларуская кухня і не толькі. 

— Я паехаў у Гародню напярэдадні Новага года, каб паглядзець, як выглядае горад зімой. Фільм — вельмі суб’ектыўная экскурсія па горадзе, поўная разважанняў аб яго ідэнтычнасці і гісторыі, — кажа Альберт.

Восенню 2018 года Альберт распавёў сваім падпісчыкам, чаму ён падарожнічае па Беларусі. Аказваецца, пасля Еўрабачання, у якім ад Беларусі прымала ўдзел група NaviBand, хлопец закахаўся ў беларускую мову. Спачатку ён проста слухаў беларускамоўныя групы, а потым і зусім прыняў рашэнне паступіць у Варшаўскі ўніверсітэт на факультэт беларускай філалогіі. Зараз на «мове» ён размаўляе значна лепш, чым некаторыя з беларусаў.

s13.ru

 

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства,культура,Польшча
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2019 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»