Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Панядзелак, Сакавік 19, 2018
|
Гарады, Грамадства, Ліда, Навіны
Праглядаў: 97

Гедымін ці Гедзімін? Аўтары помніка для Ліды папрасілі дапамогі гісторыкаў

Лідзкі райвыканкам паставіў сабе задачу да восені бягучага году ўсталяваць у Лідзе помнік Вялікаму князю Літоўскаму, які перанёс сталіцу княства ў Вільню і заснаваў Ліду (паводле паданьняў, заснаваў і Вільню). Як піша Павал Белавус, сустрэча з гарадзкімі ўладамі па пытаньню помніка была плённай і карыснай, ды ў аўтараў помніка засталося пытаньне: як звалі князя?

Улады Ліды абвясьцілі конкурс на помнік заснавальніку гораду побач са сьцяной лідзкага замку ў кастрычніку 2017 году. У конкурсе перамаглі скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў, якія зрабілі супольны праект помніка князю «проста для душы» яшчэ ў 2015 годзе.

Але ў аўтараў эскізу засталося пытаньне пра напісаньне імя князя: ён Гедымін ці Гедзімін? У старажытных пісьмовых крыніцах сустракаюцца напісаньні КгидиминКгедиминСкиндиминJediminGiedimont і Giedymin, сучасныя літоўцы называюць князя Gediminas, у беларускім клясычным правапісе больш замацавалася напісаньне Гедымін, у афіцыйным — больш Гедзімін, але дапускаецца і Гедымін. Як пісаць на помніку, аўтары эскізу хочуць вырашыць праз публічнае абмеркаваньне з прыцягненьнем экспэртаў і гісторыкаў.

Таксама ня вырашанае пытаньне, ці разьмяшчаць на помніку герб «Калюмны» — адзін з сымбалеў Вялікага княства, які пачалі выкарыстоўваць якраз у часы князя, якому зьбіраюцца ставіць помнік.

«Арт-сядзіба» мае ў бліжэйшы час падпісаць дамову аб партнэрстве зь лідзкім гарвыканкамам у справе ўсталяваньня помніка, заняцца інфармацыйнай кампаніяй, запусьціць на сайце Ulej.by збор грошай на помнік (агулам трэба сабраць 230 тысяч рублёў, але ўлады шукаюць спонсараў), а таксама арганізаваць «Фэст Гедыміна» і распрацаваць для горада фірмовы стыль. «Сур’ёзная праца» пачнецца з красавіка, піша Павал Белавус.

svaboda.org

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,гісторыя,грамадства,культура,Ліда
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2018 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»