Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Субота, Ліпень 30, 2016
|
Заканадаўства, Навіны
Праглядаў: 418

Інструкцыя-альгарытм па рэгістрацыі фондаў

Фонд — некамэрцыйная арганізацыя, якая ня мае фіксаванага сяброўства, заснаваная грамадзянамі на аснове добраахвотных маёмасных узносаў.

Фонд перасьледуе мэты, якія садзейнічаюць разьвіцьцю фізкультуры і спорту, а таксама сацыяльныя, дабрачынныя, культурныя, адукацыйныя, навуковыя і іншыя грамадзка карысныя мэты, названыя ў статуце фонду. Фонд можа быць створаны як адной фізычнай або юрыдычнай асобай, так і некалькімі фізычнымі і / або юрыдычнымі асобамі.

У Беларусі могуць стварацца фонды трох відаў: міжнародныя, рэспубліканскія і мясцовыя. Нягледзячы на тэрытарыяльны крытэрый адрозьненьня паміж імі, мясцовыя фонды могуць дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі краіны.

Больш падрабязнае апісаньне фонду як арганізацыйна-прававой формы і парадку яго рэгістрацыі можна знайсьці тут.

fondy2

Дадзеная інструкцыя адлюстроўвае парадак рэгістрацыі мясцовых фондаў

1. Рэгіструючым органам для мясцовага фонду зьяўляецца абласное (Менскае гарадзкое) упраўленьне юстыцыі па месцы разьмяшчэньня юрыдычнага адрасу.

2. Для дзяржаўнай рэгістрацыі фонду заснавальнікі (заснавальнiк / заснавальніца) прадстаўляюць у рэгіструючы орган наступныя дакумэнты:

Заяву аб рэгістрацыі, аформленую ва ўстаноўленым парадку (форму заявы глядзіце тут);

Анкету ўстаноўленага ўзору на кожнага заснавальніка, якi зьяўляецца фiзычнай асобай (форму анкеты глядзіце тут);

Два асобнікі статуту фонду, яго электронную копію (у фармаце .doc або .rtf). З прыкладным узорам статуту можна азнаёміцца тут (с. 112-119);

— Копіі рашэньня аб стварэньні фонду ў выпадку калі ў вас будзе адзін заснавальнік або пратаколу сходу заснавальнікаў, які зьмяшчае такое рашэньне (калі заснавальнікаў некалькі), узоры гэтых дакумэнтаў глядзіце тут:

Узор рашэньня заснавальнiка аб стварэньні фонду

Узор пратакола Сходу заснавальнікаў фонду

Гарантыйны ліст або іншы дакумэнт, які пацьвярджае права на разьмяшчэньне фонду па месцы знаходжаньня. Наяўнасьць юрыдычнага адрасу да рэгістрацыі зьяўляецца абавязковай умовай. Прэтэнзіі да юрыдычнага адрасу ў апошні час ёсьць адной з найбольш частых падставаў для адмоваў у рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў і фондаў у Беларусі. Прыкладны ўзор гарантыйнага ліста можна знайсьці тут. Памятайце, што гарантыйны ліст вам можа выдаць толькі ўласьнік нежылога памяшканьня (адміністрацыйнага, офіснага). Да гарантыйнага ліста лепш прыкласьці копію тэхпашпарту і копію рэгістрацыйнага пасьведчаньня ўласьніка памяшканьня (натарыяльна можна не завяраць).

Плацёжны дакумэнт, які пацьвярджае выплату дзяржаўнай пошліны за дзяржаўную рэгістрацыю фонду. Памер пошліны — 5 базавых велічыняў (105 рублёў). Сачыце, каб банк у плацёжцы прапісаў назву фонду (скарочаную) за рэгістрацыю якога плаціцца пошліна.

Гэтак жа пры рэгістрацыі прадастаўляюцца дакумэнты аб фарміраваньні маёмаснага ўнёску заснавальнікаў, для мясцовых фондаў памер унёску складае 100 базавых велічыняў, гэта значыць 2100 рублёў. Унёсак можна фармаваць двума шляхамі: у грашовай форме, і ў форме маёмасьці, можна гэтак жа камбінаваць (частка ўнёску ўнесьці грашыма, а частку — маёмасьцю). У залежнасьці ад абранага вамі шляху вы павінны прадаставіць наступныя магчымыя віды дакумэнтаў:

Плацёжны або iншы дакумэнт, якi пацьвярджае наяўнасьць грашовых сродкаў пры фарміраваньні маёмасьці фонду ў памеры ня менш за мiнiмальны памер, неабходнага для стварэньня і дзейнасьці фонду, у поўным аб’ёме або часткі ў выглядзе грашовых унёскаў. Для фарміраваньня маёмасьці фонду ў грашовай форме вам трэба будзе адкрыць рахунак у беларускім банку. Для гэтага заснавальнік павінен будзе падаць у банк наступныя дакумэнты: 1) заяву на адкрыцьцё часовага рахунку, падпісаную ўпаўнаважаным заснавальнікам (блянк можна атрымаць у банку); 2) арыгіналы або копіі рашэньня заснавальнiка аб стварэньні фонду. Банк можа запытаць і іншыя дакумэнты — гэта залежыць ад унутраных інструкцыяў кожнага банку.

Абавязальніцтва заснавальнiкаў (заснавальніка / заснавальніцы) перадаць на працягу трох месяцаў ва ўласнасьць фонду маёмасьць у выглядзе неграшовых унёскаў пры фарміраваньні маёмасьці фонду ў памеры ня менш за мiнiмальны памер, неабходны для стварэньня і дзейнасьці фонду, у поўным аб’ёме або часткі ў выглядзе неграшовых унёскаў. З тэкстам абавязальніцтва можна азнаёміцца тут. Таксама пры фарміраваньні маёмаснага ўнёску мы прапаноўваем прыкласьці натарыяльна завераную копію заключэньня экспэртызы аб дакладнасьці ацэнкі кошту гэтай маёмасьцi — ацэнка маёмасьці зьяўляецца абавязковым крокам, калі маёмасны ўнёсак фарміруецца ў натуральнай форме.

3. Да падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю варта ўзгадніць назву фонду ў галоўным упраўленьні юстыцыі Менску або вобласьці па месцы знаходжаньня юрадраса. Для фондаў гэтая працэдура неабавязковая, але мы настойліва раім гэта зрабіць, каб мець гарантыю, што на стадыі рэгістрацыі не ўзьнікнуць прэтэнзіі да назвы. Назва фонду павінна ўключаць слова “фонд”, указаньне на характар дзейнасьці і выгляд фонду (у вашым выпадку — мясцовы фонд). На ўзгадненьне належыць падаваць чатыры формы назвы — поўную i скарочаную на беларускай мове, поўную i скарочаную на расейскай мове. У заяве ёсьць магчымасьць адлюстраваць тры магчымыя варыянты (па кожным — гэтыя чатыры формы): правяраюць спачатку першы, і калі няма супадзеньняў з ужо зарэгістраванымі, яго ўзгодняць. Калі першы не праходзіць, тады правяраюць другі, потым — трэці. Узор заявы глядзіце тут. Узгадненьне ў электроннай форме для фондаў, на жаль, немагчымае — так што можна дакумэнты або адправіць поштай, або зьвернуцца асабіста, мы раім апошні варыянт. Даведка аб узгадненьні назвы сапраўдная цягам 1 месяцу.

Праверыць ужо існуючыя назвы фондаў можна тут. У пошукавым акне набірайце “мясцовы фонд”.

fondy4

4. Альгарытм вашых дзеяньняў па стварэньні фонду будзе наступным:

— Афармляеце рашэньне (пратакол сходу заснавальнiкаў) аб стварэньні фонду згодна з узорам і складаеце праект статуту;

— Узгадняеце назву фонду ва ўпраўленьні юстыцыі аблвыканкаму (Менгарвыканкаму);

— Знаходзіце і афармляеце юрыдычны адрас ствараемага фонду;

— Фармуеце ўнёсак заснавальнікаў у грашовай форме праз банк або ў неграшовай форме шляхам правядзеньня ацэнкі маёмасьці;

— Рыхтуеце фінальную вэрсыю статуту і ўсе астатнія дакумэнты;

— Аплачваеце рэгістрацыйную пошліну ў памеры на рахунак адпаведнай вобласьці;

— Падаеце пакет дакумэнтаў на рэгістрацыю ў галоўнае ўпраўленьне юстыцыі вобласьці (Менску) па месцы знаходжаньня юрадрасу.

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства,НГО,НДА,регистрация
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2017 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»