Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Пятніца, Верасень 2, 2016
|
Медыі пра нас
Праглядаў: 383

Кандыдат у парламент расказаў гарадзенцам пра малы памежны рух

Каля Маладзёвага цэнтра “Гродна” ў апошні дзень лета прайшоў вялікі пікет кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Саранчукова, прысвечаны ўвядзенню малога памежнага руху з Літвой і Польшчай.

Актывісты раздавалі гарадзенцам інфармацыйныя буклеты аб малым памежным руху і адказвалі на пытанні гараджан.

“Пытанне малога памежнага руху цікавіць жыхароў памежнай тэрыторыі, а наш горад ёй і з’яўляецца. У праграме партыі БНФ ёсць пытанне аб актывізацыі рэальнага запуску МПР. Таму цяпер мы праводзім сумесную акцыю з актывістамі МПР, каб распавесці людзям, што такое малы памежны рух, навошта ён, якія тэрыторыі ўваходзяць у праект і г.д. Дагавор па памежным руху падпісаны даўно, ён проста сабатаваўся беларускім бокам. Зараз на высокім узроўні зноў падымаецца гэтая тэма — Аўгустоўскі канал, бязвізавы рэжым. Мне здаецца, гэта тая тэма, пра якую трэба казаць акурат цяпер”, — сказаў Вадзім Саранчукоў.

mprtstyl

Што такое малы памежны рух?

Пасля пашырэння Еўрасаюза ў 2004 годзе і далучэння новых краін да Шэнгену ў 2007, паездкі беларусаў на Захад ускладніліся. В 2006 годзе ў ЕС прынялі Рэгламент пра Малы памежны рух. Ён дазваляе “трымаць межы прыадчыненымі” для суседзей для абгрунтаваных паездак у сямейных, культурных, сацыяльных і эканамічных метах. Для гэтага падпісваюцца дамовы з краінамі-суседзямі ЕС пра бязвізавы рух у межах 30-50 кіламетраў ад мяжы.

mprtstyl4 mprtstyl3 mprtstyl2

t-styl.info 

 

Беларусь,виза,віза,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства,Літва,малое приграничное движение,малы памежны рух,МПД,МПР,Польшча
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2020 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»