Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Чацвер, Сакавік 23, 2017
|
Гарады, Грамадства, Гродна
Праглядаў: 225

Левон быў затрыманы у РАУС на сем гадзінаў

Праверка па справе каардынатара Руху «За Свабоду» у Гродзенскай вобласці Вадзіма Левон ідзе па скарзе невядомага на распаўсюд улётак. Канфіскаваныя паперы накіраваныя на экспертызу, ён сам пасля 7-гадзіннага затрымання ноччу быў вызвалены.

vadim_levon

Міліцыя правяла вобшукі дома ў бацькоў каардынатара Руху «За Свабоду» у Гродзенскай вобласці Вадзіма Левон. Сілавікі канфіскавалі дакументы і затрымалі самога Левон. Раней абласны каардынатар заявіў пра ціск і запужванні з боку КДБ.

«Пад час канфіскацыі папераў мне паказалі паперку, дзе была скарга кагосьці на тое, што я распаўсюджваў улёткі», — распавёў Вадзім Левон.

Па ягоных словах, ён прымусіў міліцыянтаў і супрацоўнікаў КДБ пералічыць усе канфіскаваныя паперы, але газеты яны ўлічваць ужо не сталі, як і ўлёткі пра паводзіны з міліцыяй пад час затрымання. Дакументацыя заняла ўвесь вялікі кабінет.

«Сілавікі не маглі вызначыцца, ці я затрыманы, ці не. Я кажу, мне зраніцы на працу. Адзін крычыць: «Ты затрыманы!» Другі: «Ты не затрыманы!». Я кажу: «Я піць хачу, на вольнае паветра хачу»», — распавёў Левон. Па ягоных словах, ад яго пры гэтым патрабавалі выключыць тэлефон, дастаць SIM-картку, спрабавалі адабраць апарат, хапалі за куртку.

У выніку быў аформлены пратакол пра ягонае затрыманне, дзе было ўказана, што ў 18.00 ён быў затрыманы, у 2.00 вызвалены.

«Мне паведамілі, што паперы будуць накіраваныя на экспертызу мінімум на дзесяць дзён. Адзначылі, што калі там будзе знойдзена інфармацыя супраць дзяржавы, экспертыза можа зацягнуцца. Потым будзе суд», — сказаў Левон.

Статус як абласнога каардынатара, так і самой справы пакуль невядомы.

Адзначым, што пасля некалькіх заяваў і званка на “гарачую лінію” МУС супрацоўнікі РАУС Гарадка прызналі, што дачка каардынатара Руху “За Свабоду” па Віцебскай вобласці Леаніда Гаравога знаходзіцца ў іх. На гэты момант яна вызваленая, тэхніку, якая была канфіскаваная, міліцыя пакуль не вярнула.

Прэс-служба Руху “За свабоду”

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2017 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»