Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Субота, Кастрычнік 1, 2016
|
Ваўкавыск, Галоўныя навіны, Гарады, Гродна, Зэльва, Ліда, Масты, Навіны, Слонім, Шчучын
Праглядаў: 210

Лятучы ўніверсітэт абвяшчае набор на 2016-2017 навучальны год

З 12 верасня пачаўся прыём заявак на агульна-ўніверсітэцкія курсы і семінары ў Лятучым універсітэце. Таксама для слухачоў будзе адкрытая магчымасць далучыцца да працы Школаў магістраў гульні, што былі распачатыя ў студзені 2016 года.

Гэты навучальны год у Лятучы універсітэце будзе акцэнтаваны на працы з Індывідуальнасцю, Самавызначэннем і пабудовай Ідэнтычнасці як асабістай, так і супольнай, з пошукамі і выбудовай Свайго Часу. Як і заўжды мы не даем “правільных адказаў”, а прапануем сродкі, метады і мовы для працы з Індывідуальнасцю, пошуку яе месца ў Мысленні. У гэтым годзе адукацыя ў Лятучым універсітэце зноў будзе ісці на двух узроўнях.

На першым узроўні слухачам прапануюцца агульнаўніверсітэцкія курсы

Яны даюць магчымасць засваення розных падыходаў у мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практыках, знаёмства з актуальнымі і ўнікальнымі напрамкамі сучаснай беларускай думкі, пошуку свайго Настаўніка.

Індывідуальнасць і мысленне. Уводзіны ў філасофію. Уладзімір Мацкевіч

Уводзіны ў пост-каланіяльную тэорыюІгар Бабкоў

Сацыяльная тэорыя і сучаснасць. Галіна Русецкая

Сучасныя медыя і прынцыпы іх аналіза. Аляксандр  Сарна

Катэгорыі і прынцыпы гістарычнага мысленняЛілія Ілюшына

Правілы аналітыкі: дадзеныя ды іх інтэрпрэтацыяАндрэй Ягораў, Тацяна Вадалажская, Алена Барадачова

Школа Бібліі з Ірынай Дубянецкай

D5. “Дэзань!” Міхал Анемпадыстаў

Тэхнікі сімбалічнай інтэрпрэтацыі. Павел Баркоўскі, Аляксандр Сарна

Другі ўзровень адукацыі ствараюць Школы Магістраў Гульні.

Мы ведаем Magister ludi з твораў Германа Гессе. У Касталіі магістры стваралі новую культуру, якая пераадольвала б стан “фельетонной эпохі”. І фантастычнай Касталіяй гэты пошук не скончаны. Школы магістраў гульні  —  невялікія групы, працуючыя ў  шчыльнай камунікацыі з беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі. У мінулым годзе пачалі працаваць 4 школы і да іх працы можна далучыцца, падаўшы заяўку і праўшоўшы сумоўе.

Школа гісторыі ідэй. Кіраўнік Школы – Ігар Бабкоў. 

Метадалагічная школа. Кіраўнікі Школы – Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская 

Школа ВКЛ Кіраўнік Школы – Алег Дзярновіч.

Школа сацыяльна-філасофскай аналіткі. Арганізатары Школы – супольнасць “Беларускай Філасофскай прасторы”.

Цягам года будуць працаваць некалькі семінараў

Яны накіраваны на  распрацоўку ідэй, выпрабаванне набытых ведаў і сфармаваных пазыцый, крытыкі і працы над інтэлектуальнымі задачамі, гэта месца сустрэчы не проста з выкладчыкамі, а з калегамі.

Тэорыі і практыкі дэмакратыі. Вячаслаў Бабровіч

Майстэрня Свамовы: Мысьліць па-беларуску. Міхаіл Баярын, Ігар Кулікоў

Метадалагічны семінарУладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская

Універсітэцкі семінар.

Калі Вы жадаеце ўзяць удзел у новай праграме Лятучага ўніверсітэта, неабходна падаць заяўку да 10 кастрычніка (форма заяўкі па спасылцы курса/школы).

Разгорнутую інфармацыю пра курсы, школы і семінары можна знайсці у “Праграме на год” на сайце Лятучага універсітэта.

Больш падрабязна даведацца пра Лятучы ўніверсітэт, адукацыйныя прынцыпы і падыходы да арганіазцыі ў ім мыслення, а таксама пра магчымасці адукацыйнай праграмы можна будзе падчас прэзентаціі Лятучага ўніверсітэта, якая адбудзецца 19 верасня ў межах Тыдня беларускага мыслення (Мінск, прастора “Корпус 8”, пр.Машэрава,9). 

fly-uni.org

адукацыя,Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства,культура
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2017 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»