Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Аўторак, Чэрвень 2, 2015
|
Медыі пра нас, Навіны
Праглядаў: 827

Малы памежны рух – даеш старт!

Прадстаўнікі Альянсу “Грамадзянская Гарадзеншчына“ у партнёрстве з Беларускім Домам (Варшава) праводзяць інфармацыйную кампанію “Малы памежны рух – даеш старт!”, якая адбываецца ў Гарадзенскай і Берасцейскай абласцях у Беларусі і на памежных пераходах у Польшчы і Літве.

 

Польска-беларускі памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца.

Польска-беларускі памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца.

З 29 па 31 траўня 2015 года актывісты кампаніі наведаюць памежныя пераходы Польшчы з Беларуссю ў Баброўніках і Кузніцы Беластоцкай, а таксама памежныя пераходы з Беларуссю ў Літве ў Друскеніках (Райгардас – Прывалка) і ў Шальчынінкаі.

Польска-беларускі памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца.

Польска-беларускі памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца.

Падчас наведвання памежных пераходаў грамадскія актывісты будуць інфармаваць беларусаў і палякаў, якія едуць у Беларусь аб пагадненні пра Малы памежны рух паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама паміж Літвой і Беларуссю.

Польска-беларускі памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца.

Польска-беларускі памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца.

Паводле Алеся Зарэмбюка з Беларускага дома ў Варшаве, у Беларусі з боку дзяржаўных уладаў няма інфармацыі пра карысць ад увядзення малога памежнага руху:

— 90% адказаў на вялікі жаль ніхто нічога не чуў, толькі некаторыя людзі – гэта прыкладна 10%. Людзі распавядаюць, што ўвогуле б кожны дзень ездзілі, вельмі не падабаецца, што яны вымушаныя і маюць права ездзіць на машыне толькі раз на восем дзён.

 

Малы памежны рух з Польшчай і Літвой вельмі актуальны асабліва для жыхароў Гарадзеншчыны, кажа адзін з каардынатараў кампаніі Алег Пронскі:

— У нас шмат людзей жыве ў памежнай зоне і мае шмат кантактаў у Літве, Польшчы. Але пра памежны рух мала хто ведае. Гародня, Бераставіца таксама трапляюць у гэтую зону, Шчучынскі, Бераставіцкі, Свіслацкі, Ваўкавыскі, Зельвенскі, Воранаўскі, Ашмянскі. Цягам некалькіх дзён будзем ездзіць, паведамляць пра гэта.

“Беларусь падпісала пагадненні аб малым памежным руху з Польшай і Літвой каля 5 гадоў таму, на вялікі жаль, дагэтуль жыхары памежных раенаў 3 краін не могуць карыстацца безвізавымі паездкамі, якія б дазволілі ім ездзіць без візаў да суседзяў. Мы дамагаемся таго, каб беларуская ўлада ўрэшце рэшт ратыфікавала дадзенае пагадненне і грамадзяне нашай краіны і суседніх Польшчы ды Літвы маглі наведваць адзін аднаго без візаў”, – паведаміў каардынатар кампаніі “Малы памежны рух – даеш старт!” Алег Пронскі.

Польска-беларускі памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца.

Польска-беларускі памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца.

 

Дамову пра малы памежны рух у 2010 годзе падпісалі прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аднак, каб ажыццявіць гэтую ініцыятыву, патрэбны абмен дыпламатычных нотаў паміж абедзвюма краінамі, якую блакіруе беларускі бок.

 

 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Лукаш Леанюк, Алесь Зарэмбюк

Беларусь,Гарадзеншчына,малы памежны рух
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2020 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»