Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт

Усе праграмы, якімі займаецца альянс “Грамадзянская Гарадзеншчына”.

Малы памежны рух

Апублікавана: 01.06.2015 · Колькасьць людзей, якія заціваліся праграмай: 1669

Што такое Малы Памежны Рух?

У 2010 годзе Беларусь і Польшча падпісалі пагадненне аб так званым малым або мясцовым памежным руху (МПР).

МПР дазваляе жыхарам памежных тэрыторый наведваць адпаведную тэрыторыю суседняй краіны без візы на падставе спецыяльнага дазволу.

Хто лічыцца жыхаром памежнай тэрыторыі?

Асобы, якія зарэгістраваныя ў памежжы на працягу не меньш як 3 апошніх гадоў, а таксама іх супругі ды непаўнагадовыя дзеці.

Дзе праверыць, ці ўваходзіць мой населены пункт у памежную тэрыторыю?

У памежную тэрыторыю уваходзяць усе населеныя пункты, якія знаходзяцца на адлегласці 30 – 50 кіламетраў ад мяжы з Польшчай. Дакладны спіс гарадоў і сельскіх саветаў можна паглядзець тут.

Як часта можна ездзіць у памежную зону Польшчы?

Хоць кожны дзень. Абмежаванне на знаходжанне не больш за 90 дзён на паўгода ў гэтым выпадку не дзейнічае. Галоўнае, каб бесперапыннае знаходжанне ў суседнім памежжы было менш за 90 дзён.

Куды можна будзе паехаць без візы?

У Люблінскае, Падляшскае і Мазавецкае ваяводствы, уключаючы такія гарады:

Ласіцы, Бела Падляска, Славатычы, Тэрэспаль, Гайнаўка, Аўгустаў, Бельск Падляскі, Чорная Беластоцкая, Дамброва Беластоцкая, Кляшчэлі, Крынкі, Міхалова, Семятычы, Сэйны, Сакулка, Сухаволя, Супрасль Заблудаў, Мендзырэч Падляскі.

Як атрымаць такі дазвол?

Звярнуцца ў польскае консульства ў Брэсце ці Гродна з заявай і наборам дакументаў: пашпартам, медыцынскай страхоўкай і абгрунтаваннем прычын для частага перамяшчэнне праз мяжу. Прычыны могуць быць грамадскімі, культурнымі, сямейнымі альбо эканамічнымі. У склад апошніх не ўваходзіць працоўнай ці прадпрымальніцкая дзейнасць.

Колькі каштуе і дзейнічае дазвол?

Дазвол будзе каштаваць 20 еўра, а для інвалідаў, пенсіянераў па ўзросту або інваліднасці, і дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў — бясплатна. Першы дазвол будзе выдавацца на 2 гады, а наступныя — на 5.

Пагадненне ўжо працуе?

Пакуль не. Беларусь ужо шосты год зацягвае запуск пагаднення па розных прычынах. Апошнім часам беларускія ўлады спасылаюцца на недастаткова развітыя памежныя пераходы.

Дамова пачне працаваць праз месяц пасля таго, як беларускае Міністэрства замежных спраў праінфармуе (вышле ратыфікацыйную ноту пагаднення аб малым памежным руху ў Варшаву) Польшчу пра гатоўнасць запусціць пагадненне.

MPRSTART

 

Дакуманты Фотаздымкі Якія населеныя пункты ўваходзяць у зону МПР? Навіны на тэму МПР
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2017 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»