Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Субота, Сакавік 3, 2018
|
Гарады, Грамадства, Ліда, Навіны
Праглядаў: 908

Мясцовыя ўлады Ліды запрасілі Паўла Белавуса дапамагчы з помнікам Гедыміну

Як паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook заснавальнік “Арт Сядзібы” Павел Белавус, мясцовыя ўлады запрасілі яго разам абмеркаваць запуск народнай кампаніі па ўсталёўцы помніка Гедыміну ў Лідзе.

hedymin“Зроблена як ніколі шмат: праведзены конкурс, зацверджаны і дапрацаваны макет помніка, засталося толькі сабраць сродкі, вырабіць яго, усталяваць і ўрачыста прэзентаваць. Таму бліжэйшымі днямі еду сустракацца з кіраўніцтвам горада, каб разам распрацаваць праект кампаніі, якая дапаможа гораду хутчэй ажыцявіць распачатую ініцыятыву”, — піша Павел.

Пра помнік:

Сумесная праца Вольгі Нячай і Сяргея Аганава стала пераможцам адкрытага конкурсу эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін». У кастрычніку 2017-га Лідскі райвыканкам абвясціў конкурс на лепшы эскіз будучай скульптуры. Паступіла 42 заяўкі, аднак толькі 28 эскізаў былі ўвасобленыя ў жыццё. Скульптуру плануецца ўсталяваць у скверы на скрыжаванні вуліц Грунвальдскай і Замкавай, каля паўночнай сцяны Лідскага замка.

Вольга Нячай — мастак, скульптар, дызайнер, магістр мастацтвазнаўства. Працуе ў жанры манументальнай скульптуры, анімалістыка, дробнай пластыкі, дэкаратыўнага мастацтва, а таксама жывапісу і дызайне. У сваёй творчасці апявае прыгажосць коней. Нарадзілася ў Мінску ў 1985 годзе.

Сяргей Аганаў — мастак, скульптар. Працуе ў жанры традыцыйнай скульптуры з выкарыстаннем керамікі, бронзы, каменя, дрэва. Нарадзіўся ў Лідзе ў 1974 годзе. Сярод яго самых вядомых работ — скульптура «Войт» ў Мінску, прысвечаная атрыманню горадам магдэбургскага права, помнік загінуламу курсанту Дзмітрыю Гвішыяні, усталяваны на тэрыторыі Беларускай ваеннай акадэміі, а таксама скульптура княгіні Анастасіі Слуцкай у Слуцку.

Рэдакцыя civilhrodna.org

Фота са старонкі Паўла Белавуса ў Facebook

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,гісторыя,грамадства,культура
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2018 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»