Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Серада, Красавік 3, 2019
|
Гарады, Грамадства, Гродна, Навіны
Праглядаў: 51

На Курчатава з’явілася алея, якую высадзілі беларусы і палякі

У Гродне прыехала дэлегацыя Падляшскага ваяводства на чале з маршалкам Артурам Касіцкім і прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім.

alleya10

Гэта першы візіт у Беларусь новага кіраўніка ваяводства пасля выбараў. Артур Касіцкі змяніў на пасадзе маршалка Ежы Ляшчынскага, таму прыезд польскай дэлегацыі носіць дружалюбны азнаямленчы характар. Пакуль старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў сустракаўся з Артурам Касіцкім, старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой абмяркоўваў пытанні супрацоўніцтва са сваім калегам з Беластока Тадэвушам Трускаляскім. Старшыня гарвыканкама распавёў, што не стаў праводзіць сустрэчу ў кабінеце, а правёў госця па вуліцах Гродна.

Пасля дзелавой сустрэчы бакі прынялі ўдзел у пасадцы алеі дружбы. Месца было выбрана не выпадкова – побач з СШ №36 з польскай мовай навучання на вуліцы Курчатава. Па словах дырэктара Зелянбуда Валерыя Каўша, для гасцей падрыхтавалі 20 саджанцаў клёну.

alleya5

Першае дрэва сімвалічна пасадзілі старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, маршалак Артур Касіцкія, а таксама Генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнджек. Услед за імі малады клён пасадзілі Мечыслаў Гой, Тадэвуш Трускаляскі і Алена Бубенчык.

Затым рыдлёўкі і палівачкі ў рукі ўзялі астатнія члены польскай дэлегацыі.

– Запомніце! Маё дрэва пятае з краю, яно проста першае лісце выпусціць, – жартаваў адзін з членаў дэлегацыі.

– Вось як атрымалася: для таго, каб фізічна папрацаваць, нам давялося ў Гродна ехаць, – падтрымаў другі.

alleya9

Дарэчы, паглядзець, чый клён распусціўся раней, палякі змогуць ужо праз месяц. Мечыслаў Гой запрасіў прэзідэнта Беластока на адкрыццё рэстарана «Беласток» у цэнтры Гродна, якое плануецца 1 мая.

hrodna.life

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2019 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»