Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Панядзелак, Верасень 17, 2018
|
Галоўныя навіны
Праглядаў: 83

На Лідчыне стартуе экспедыцыя па Нёмане ў гонар 100-годдзя БНР

Больш за 100 кіламетраў па рацэ Нёман плануюць прайсці на двух плытах мясцовыя актывісты, у тым ліку сябры Руху «За Свабоду». Старт сплава запланаваны з-пад Бярозаўкі ў Гродзенскай вобласці 21 верасня.

«Гэтую экспедыцыю мы задумалі яшчэ напрыканцы мінулага года. Пачынаем ад Бярозаўкі і канцавы прыпынак дзесьці ў раене мястэчка Лунна. Там, непадалёк ад мястэчка, ля вёскі Багатырэвічы магіла паўстанцаў 1863 года. Мусім яе наведаць і ўшанаваць памяць змагароў за незалежнасць», — распавёў сайту Pyx.by адзін з ініцыятараў экспедыцыі, сябра Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак.

Па ягоных словах, падчас маршруту плануем спыняцца ў вёсках Беліца, Пескаўцы, Мотевічы, Орля, Дубна, Лунна, і ў горадзе Масты, зразумела.

«Мэта экспедыцыі — папулярызацыя беларускай гісторыі сярод шырокіх колаў беларускага грамадства. З гэтай нагоды рыхтуюцца інфармацыённыя буклеты „БНР-100“, прызначаныя для распаўсюду сярод вяскоўцаў, банеры „БНР-100“ для пэўнай візуалізацыі», — заключыў Ашурак.

(апошняе фота з ранейшых вандровак)

pyx.by

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2018 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»