Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Нядзеля, Красавік 23, 2017
|
Галоўныя навіны, Гарады, Навіны, Слонім
Праглядаў: 467

Народны сход-2 у Слоніме праводзіць не дазволілі (дакумент)

У суботу, 22 красавіка, сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюкатрымаў адказ за подпісам намесніцы старшыні Слонімскага райвыканкама Кацярыны Руткоўскай на заяву, якую падавалі слонімцы наконт правядзення ў Слоніме Народнага сходу-2 у гарадскім парку 30 красавіка.

slonim-admova

У адказе спадарыня Руткоўская паведамляе, што “Вам адмоўлена ў правядзенні масавага мерапрыемства, паколькі накіраваныя Вамі ў выканкам дакументы не адпавядаюць артыкулу 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Далей спадарыня Руткоўская паведамляе, што “разам з тым, звяртаем Вашу ўвагу, што пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і становішча на рынку працы абмяркоўвалася 19 красавіка 2017 года на пасяджэнні круглага стала з удзелам кіраўнікоў арганізацый, прадстаўнікоў прыватнага бізнесу, грамадскасці і другіх зацікаўленых. Адначасова падчас абмеркавання былі закрануты і іншыя актуальныя пытанні”.

Сам Алесь Масюк адказ пракаментаваў так: “Карацей кажучы, нічога новага. Ніякай лібералізацыі і ніякай дэмакратыі. На словах улады гатовыя размаўляць з людзьмі, а на справе… нічога не робяць”.

Грамадскі актывіст са Слоніма Віктар Марчык наконт такога адказу з райвыканкама сказаў: “Гэтага мы і чакалі, на іншы адказ мы не спадзяваліся. Бліжэйшым часам адбудзецца пасяджэнне Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, дзе будзе разглядацца пытанне і наконт правядзення Народнага сходу-2 у Слоніме”.

harodniaspring.org

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства,Слонім
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2017 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»