Усе праграмы, якімі займаецца альянс “Грамадзянская Гарадзеншчына”.
Што такое нітраты ?
Нітраты — гэта солі азотнай кіслаты. Яны трапляюць у ваду і расліны з мінеральных угнаенняў. Няправільнае і бескантрольнае ўжыванне угнаенняў можа прывесці да назапашвання нітратаў у вадзе і прадуктах.
Чым небяспечныя нітраты для арганізма чалавека?
Назапашаныя ў арганізме нітраты выклікаюць кіслароднае галаданне тканін, якое прыводзіць да сур’ёзных парушэнняў нервовай, эндакрыннай і імуннай сістэм чалавека. Нітраты асабліва небясьпечныя для немаўлят, бо ўзнаўленьне гемаглабіну ў іх нядужым арганізме адбываецца павольна.
Як нітраты трапляюць у арганізм чалавека?
Канцэнтрацыя нітратаў перавышае дапушчальныя нормы ў кожным другім беларускіх калодзежы. Прычыны спецыялісты называюць розныя, напрыклад, нітраты ўваходзяць у склад мінеральных угнаенняў, якія шырока выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы. З забруджанай вадой і гароднінай ў арганізм чалавека трапляе ад 75 да 90 % агульнай колькасці нітратаў.
Як распазнаць нітратную ваду?
Распазнаць якасць вады без спецыяльных аналізаў складана, бо нітраты не маюць смаку. Каб атрымаць падрабязную інфармацыю аб якасці вады ў вашым калодзежы, звярніцеся ў мясцовы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, дзе за невялікую плату могуць прааналізаваць ваду і адказаць на большасць пытанняў, звязаных з вынікамі даследаванняў.