Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Пятніца, Верасень 2, 2016
|
Медыі пра нас
Праглядаў: 888

Пікет актывістаў БНФ у Гародні + фота

Актывісты Гарадзенскай арганізацыі партыі БНФ 31жніўня выйшлі на перадвыбарчы пікет ў цэнтры Гародні. Агітацыйны плакат пад бел-чырвона- белым сцягам ”Не народ для ўрада, а ўрад для народа” адразу прыцягваў увагу мінакоў.

 

Кандыдат ад партыі БНФ па Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №51 Вадзім Саранчукоў тлумачыў пазіцыю партыі і адказваў на пытанні патэнцыйных выбарцаў: “БНФ мае праграму рэформаў “Для Беларусаў!”, каб беларусы жылі годна і заможна ды былі гаспадарамі на сваёй зямлі. Кандыдаты ад партыі БНФ асноўнымі прыярытэтамі лічаць абарону нацыянальных інтэрэсаў краіны: аднаўленне ды забеспячэнне палітычнай, ваеннай, эканамічнай, энергітычнай ды інфармацыйнай незалежнасці Беларусі, аднаўленне дэмакратычнай сістэмы кіравання ды пераход да новай эканамічнай мадэлі дзеля забеспячэння свабоды ды дабрабыту беларускага народа”. Трэба адзначыць, што людзі ахвотна бралі агітацыйныя улёткі, задавалі пытанні і выказвалі свае думкі наконт бягучай сітуацыі ў краіне,  а гэта — беспрацоўе, сацыяльная неабароненасць, бесперапынны рост коштаў на самыя неабходныя тавары, адсюль неўпэўненасць ў заўтрашнім дні і адсутнасць перспектывы на будучыню. Робячы высновы ад размоў з выбарцамі, Вадзім Саранчукоў адзначыў: “Больш, чым за 20 год кіравання ў краіне аднаго чалавека заклала ў людзей страх перад склаўшайся палітычнай сістэмай у краіне. Людзі не вераць у выбары, з большага, яны, нават, пра іх не ведаюць. Адзназначна можна сцвярджаць, што людзі патрабуюць перамен і яны стаміліся ад “адзіна правільнага курса” і ад таго чалавека, які, амаль штодзенна крычыць, сварыцца і павучае, як жыць з экрана тэлевізара. А мы, ў сваю чаргу, выкарыстоўваем выбары для рэкламы партыйнай платформы, выступаем на ТВ, у палітычных дэбатах, скарыстоўваем магчымасць надрукаваць праграму ў дзяржаўнай прэсе. Гэта адбываецца раз на чатыры гады, калі палітычныя апаненты ўлады могуць звярнуцца да народа адкрыта”.

Пікет традыцыйна праходзіў пад апекай міліцыянта ў цывільным, які часта заходзіў і выходзіў у будынак МЦ “Гродна”-сядзібы сама правільнай беларускай моладзі, прадстаўнікі якой таксама ўступілі ў палеміку з кандыдатам ад БНФ, з якой вынікала, што Еўразвяз – штучнае ўтварэнне, якое хутка разваліцца. Малады чалавек камсамольскага выгляду, сцвярджаў: “Бельгія хутка разваліцца, Гішпанія таксама, людзі там ледзве зводзяць канцы з канцамі. Беларусь мае перспектыву толькі ў Еўразійскім саюзе, Узбекістан, Таджыкістан, Расея – гэта вялізарныя рынкі для збыту нашай прадукцыі. Апераваў дакладнымі, з яго пункту гледжання лічбамі і юрыдычнымі тэрмінамі, спрабуючы паставіць у тупік кандыдата ад БНФ. На пытанне адкуль у яго такая інфармацыя, наконт будучыні Еўразвязу, малады чалавек зазначыў, што не так даўно быў у краінах Заходняй Еўропы, размаляў з людзьмі і бачыў усе на ўласныя вочы”. Адначасна, калі адбывалася гэтая доўгая дыскусія, двое іншых маладых людзей, якія стаялі трошку ўбок ад пікету, тэлефанавалі ў міліцыю, сцвярджаючы, што ў цэнтры горада адбываецца незаконная акцыя з распасюджваннем улетак. Усе гэта нагадвала старыя часы, толькі тады, у другой палове 90-ых, на дэмакратычных актывістаў нападалі савецкія “ватнікі”, цяпер гэта цывілізавана робяць сучасныя камсамольцы.

Дадзены пікет паказаў нарастаючы раскол у нашым грамадстве, калі значная частка беларускай моладзі з’язджае з краіны на Захад, адназначна выбіраючы Еўразвяз, дэмакратычныя каштоўнасці; іншыя маладыя людзі прыстасоўваюцца да склаўшайся сітуацыі ў краіне, падтрымліваючы пануючую ідэалогію. Цікава адзначыць, што сення адбываюцца працэсы так званага чарговага дыялогу з Еўропай і розныя еўрапейскія структуры рэалізоўваюць вялікія супольныя праекты з прадзяржаўнымі арганізацыямі, у тым ліку, з моладзевымі, маючы на мэце паказаць усе лепшыя бакі і дасягненні еўрапейскай супольнасці і гэтым самым дэмакратызаваць гэтых людзей. Ну а яны са свайго боку, вяртаючыся ў Беларусь, распавядаюць як усе кепска ў гэтай “старой згніўшай Еўропе”.

harodniasring.org

Беларусь,виза,віза,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства,Літва,малое приграничное движение,малы памежны рух,мерапрыемства,мясцовыя улады,памежжа,Польшча
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2020 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»