Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Аўторак, Снежань 8, 2015
|
Гарады, Грамадства, Навіны, Праблемы, Слонім
Праглядаў: 368

Прымусовае звальненне

Таццяна Бялько жыве ў вёсцы Дзеравянчыцы Слонімскага раёна і працавала на мясцовай ферме прыбіральшчыцай. Яна з’яўляецца  сябрам участковай камісіі Дзеравянчыцкага ўчастка для галасавання №32, куды была вылучана Слонімскай гарадской арганізацыяй грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” падчас прэзідэнцкіх выбараў. Гэта была адзіная дэмакратычная кандыдатка, якой удалося ўвайсці ва ўчастковую камісію.

Па словах Таццяны Бялько, пасля выбараў загадчыца Дзеравянчыцкай фермы Вольга Чуква неяк сказала ёй: “Пра цябе там пісаў Інтэрнэт. Я хутка разнясу вашу там партыю і вам усім устрою жыццё – пішчаць будзеце. Ты яшчэ пабачыш…” І, сапраўды, Вольга Чуква хутка пачала “разносіць” нейкую партыю. Найперш дасталося самой прыбіральшчыцы. Спадарыня Чуква пачала Таццяну Бялько кантраляваць, не даваць адпачыць ані хвіліны, рабіць неабгрунтаваныя заўвагі, – адным словам, чапляцца да рознай дробязі. І штодня ёй рабіла намёкі на тое, каб жанчына напісала сама заяву аб звальненні. Таццяна не вытрымала, прыйшла да дырэктара РУСП “Пераможац” Мікалая Грэчышнікава і напісала заяву. Праўда, самога дырэктара яна ніводнага разу так і не застала ў канторы, бо чалавек проста пазбягаў сустрэчы з жанчынай, якая хацела спытаць у кіраўніка гаспадаркі: чым яна правінілася, што на сваёй пасадзе не так рабіла, чаго да яе чапляецца Чуква?  І выказаць шэраг іншых пытанняў і заўваг. Ды і пры разліку за два з нечым месяцы жанчыне не даплацілі больш мільёна рублёў.

Цяпер былы сябра ўчастковай камісіі Дзеравянчыцкага ўчастка для галасавання №32 Слонімскага раёна Таццяна Бялько засталася ў вёсцы без працы.

racyja.com

Беларусь,Гарадзеншчына,грамадства,Слонім
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2017 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»