Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Пятніца, Студзень 20, 2017
|
Гарады, Грамадства, Навіны, Слонім
Праглядаў: 153

Слонімскага грамадскага актывіста нарэшце працаўладкавалі

У чацвер, 19 студзеня, слонімскага грамадскага актывіста БХД Алеся Масюка ўзялі на працу ў Слонімскі раённы экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі як педагога.

masiuk-ales2

Нагадаем, што ў кастрычніку мінулага года Алесь Масюк быў звольнены са Слонімскага раённага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму, дзе адпрацаваў амаль восем гадоў педагогам і не меў ніводнага спагнання.

Рэч у тым, што летась у складзе дэлегацыі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў спадара Масюка запрасілі ў Нарвегію. Ён напісаў заяву на пяцідзённы адпачынак за свой кошт, але начальства яго не адпусціла. Актывіст паехаў без дазволу, а калі вярнуўся, то яго звольнілі за “прагулы”.

Пасля гэтага Алесь Масюк праз Слонімскі раённы цэнтр занятасці пачаў шукаць іншую працу. На працягу месяца слонімскі актывіст атрымаў 10 адмоваў у працаўладкаванні. У пераважнай большасці выпадкаў адмовы былі надуманымі. Асноўнай прычынай адмоў было тое, што Масюк займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю, удзельнічаў у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Каб дабіцца справядлівасці і працаўладкавацца, Алесь Масюк звяртаўся ў розныя дзяржаўныя органы (пракуратуру, райвыканкам, аблвыканкам і суд). Апошні зварот быў сёлета, 11 студзеня. Грамадскі актывіст схадзіў на прыём да старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага, і праз дзень пасля гэтага Алесю Масюку паведамілі, што возьмуць на працу. Такім чынам, амаль праз тры месяцы змагання Алеся Масюка ўсё ж працаўладкавалі.

racyja.com

Беларусь,Гарадзеншчына,грамадства,Слонім
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2017 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»