Карту, дзе захаваліся адметнасці Гродна, выдалі на чатырох мовах — польскай, рускай, беларускай і англійскай. Разынка карты ў тым, што яе можна скласці ў домік. Некалькі хвілін карпатлівай працы — і ў руках замест папяровага гіда — невялікая копія палаца Сапегаў, малюнак якога ўзяты з гравюры XVII стагоддзя.