Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Серада, Травень 16, 2018
|
Галоўныя навіны, Гарады, Грамадства, Гродна, Навіны
Праглядаў: 87

Творчая сустрэча з вядомым пісьменнікам і журналістам Сяргеем Астраўцовым

Напісаць больш за 500 блогерскіх публікацый пра Гародню і гарадзенцаў — гэта вам не жартачкі. Запрашаем на творчую сустрэчу ў HrodnaMediaRoom з вядомым пісьменнікам і журналістам, аўтарам “Радыё Свабода” і сапраўдным гарадзенцам Сяргеем Астраўцовым!

mediaroom

Як становяцца блогерамі і чаму дзённік у інтэрнэце робіцца жыццёвай неабходнасцю? Стыль, форма, эмоцыі, дасціпнасць — усё гэта важна, каб твае тэксты чыталі і каб яны выклікалі спрэчкі.
Сяргей Астраўцоў напісаў больш за 500 блогаў, сярод якіх і нечаканыя — вершаваныя, кароткія п’есы і сцэнарыі: ад будаўніцтва АЭС пад Астраўцом да Крыма, вайны ў Данбасе і “беларускіх тараканаў”.
Запрашаем вас бліжэй пазнаёміцца з творчай кухняй пачынальніка гарадзенскай прозы.
Калі: 17 траўня
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця (вул. Савецкая, 3)
Пачатак: 18.30
Вольга Корсун
 
Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства,Польшча
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2018 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»