Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Субота, Снежань 15, 2018
|
Гарады, Грамадства, Гродна
Праглядаў: 195

У Гародні адкрылася выстава лістоў палітвязняў

13 снежня ў Гародні прайшла прэзентацыя выставы „Лісты палітвязняў ад 1996 года да нашых дзён”. Выставу падрыхтаваў Цэнтр даследвання грамадзянскай супольнасці Беларусі. Асноўнай яе аўтаркай ёсць Паліна Сцепаненка, ведамая ў Беларусі музеязнаўца і пісьменніца.

list                                  Выстава складаецца з 11-ці стэндаў, якія прадстаўляюць ліставанне, публікацыі, фотаздымкі палітычных вязняў Беларусі найноўшай гісторыі. На сустрэчы з гарадзенцамі 13 снежня былі былыя палітвязні Алесь Бяляцкі, які адмыслова прыехаў з Менску, Павал МажэйкаАнджэй Пачобут і Алесь Кіркевіч. Мадэратарам сустрэчы была Паліна Сцепаненка.

 Цягам дзвюх гадзін былыя палітвязні распавядалі пра побыт у зняволенні і спецыфіку турэмнага жыцця, адказвалі на пытанні прысутных.

Алесь Бяляцкі прадставіў гарадзенцам таксама бібліятэчку турэмнай літаратуры. У канцоўцы прайшла аўтограф-сесія.

Выстава будзе дэманстравацца у Цэнтры гарадскога жыцця Гародні да 23 снежня.

harodniaspring.org 

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2019 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»