Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Серада, Люты 28, 2018
|
Гарады, Грамадства, Масты, Навіны
Праглядаў: 175

У Мастах з`явілася піцэрыя

У Мастах дзяржаўны гандаль паступова здае свае пазіцыі. Не так даўно зачынілася крама «Гарачы хлеб», якая працавала побач з пякарняю і карысталася вялікім попытам у мастаўлян. Прыватны гандаль займае нішы ў сферы паслуг. Нават у арыгінальных відах.

pizza

Не так даўно прадпрымальнік Васіль Клімовіч адкрыў піцэрыю. Для гэтага ён арандаваў частку фае кінатэатра «Сучаснік». Абсталяваўшы памяшканне, Клімовіч даў назву сваёй установе «ТОМАТ».Тут можна замовіць 10 відаў піцы, столькі ж гамбургераў, у шырокім асартыменце напоі, сокі, марожанае. З алкагольных напояў — толькі піва.

Як распавядае сам Васіль, справа ідзе нядрэнна. Зала не пустуе. У выходныя дні з замовамі не спраўляецца кухня. Калі і надалей так пойдзе справа, то прадпрымальнік мае на мэце пашырыць сферу паслуг, у тым ліку дастаўляць піцу на дом. Пры спрыяльным надвор`і каля піцэрыі выставяць столікі і заказы будуць прымаць проста на вуліцы. А яшчэ з наступленнем вясны тут плануюць распачаць выраб малочных кактэйляў, якіх, дарэчы, цяпер не часта сустрэнеш нават у сталіцы.

gs.by

#masty,Беларусь,Гародня,грамадства
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2018 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»