Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Аўторак, Травень 2, 2017
|
Гарады, Грамадства, Навіны, Слонім
Праглядаў: 399

У Слоніме затрыманы сябра Руху «За Свабоду» Алесь Масюк

Двое актывістаў, у тым ліку сябра Руху «За Свабоду» Алесь Масюк, затрыманыя ў Слоніме напярэдадні сённяшняй акцыі.

masiuk-ales2

Слонімцаў запрашалі 1 траўня на плошчу Леніна, каб запатрабаваць поўнай адмены Дэкрэта № 3. Акцыя павінна была пачацца ў 10.00.

«З ранку з дому ў міліцыю забралі актывіста прафсаюза РЭП Міхаіла Сашко», — распавёў Алесь Масюк сайту Pyx.by.

Прадстаўнікі мясцовай дэмакратычнай кааліцыі прыйшлі на плошчу Леніна. Па словах Масюка, людзей там фактычна не было, болей міліцыі. Гэта было ў 9.30-9.40. Праз 10 хвілінаў было прынята рашэнне затрымаць і астатніх.

«Мяне забіраюць у міліцыю на размову», — паведаміў Алесь Масюк. Яму гэта патлумачылі патрэбу ў тым, што ўчора ён быў папярэджаны пра недапушчальнасць несанкцыяваных мерапрыемстваў (за акцыю 30 красавіка, якая не адбылася).

На гэты момант актывіст Руху «За Свабоду» знаходзіцца ў пастарунку, ён быў азнаёмлены з пратаколам затрымання.

Прэс-служба Руху “За свабоду”

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,Слонім
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2017 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»