Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Аўторак, Люты 20, 2018
|
Грамадства, Навіны
Праглядаў: 227

У Смаргоні Алесь Дзергачоў не стаў дэпутатам, але паказаў высокі вынік і выявіў фальсіфікацыю

У Смаргоні на адзінай альтэрнатыўнай выбарчай акрузе №15 па выбарах дэпутатаў раённага Савета балатаваўся сябар Партыі БНФ Алесь Дзергачоў. У выніку падліку галасоў ён атрымаў падтрымку 281 выбаршчыка (38%), а яго апанет Аляксандр Нікадон — 320 (43%).

ales

Цікава, што галасаванне праходзіла на двух выбарчых участках. На выбарчым участку №10, дзе галасавала каля 20% выбаршчыкаў, агульная перамога была за Алесем Дзергачовым. На гэтым участку ён перамог таксама ў галасаванні па месцы знаходжання выбаршчыкаў і ў галасаванні на выбарчым участку ў дзень выбараў, нязначна прайграўшы ў папярэднім галасаванні. А вось на выбарчым участку №5, дзе галасавалі астатнія выбаршчыкі, ён быў цалкам «правалены» на папярэднім галасаванні (адставанне – 67 галасоў), хаця таксама перамог у галасаванні па месцы знаходжання выбаршчыкаў і ў галасаванні на выбарчым участку ў дзень выбараў. Перавагі ў пазначаных відах галасавання ў Алеся Дзергачова не хапіла, каб кампенсаваць адставанне на папярэднім галасаванні.

У выніку перавага  апанента склала ўсяго ў 39 галасоў.

Як паведамляе Алесь Дзергачоў, па ходу выбараў ён вырашыў праверыць, наколькі сумленна будуць лічыць бюлетэні на выбарчым участку №10. Таму пайшоў на датэрміновае галасаванне. Атрыманыя 2 выбарчыя бюлетэні па выбарах ў абласны і раённыя Савета не кінуў у выбарчую скрынку, а забраў сабе. Ну а замест бюлетэняў апусціў у выбарчую скрыню 2 паперкі з надпісамі на трасянцы «Ня хадзіця на выбары – усё раўно падмануць».  І што ўбачыў у выніковых пратаколах у раённы і абласны Савет? Усе 100% атрыманых выбаршчыкамі  бюлетэняў пазначаны прыняўшымі ўдзел у галасаванні як у абласны, так і раённы Саветы.

Як бачым, адсутнасць сумленнага падліку навідавоку.

На практыцы на выбарчы участак перад пачаткам галасавання перадаецца колькасць бюлетэняў,  на 50-100 перавышаючую колькасць выбаршчыкаў, якія мусяць галасаваць на участку. Але на  участку №10, дзе зафіксавана незвычайная падтрымка праўладнага кандыдата на папярэднім галасаванні, паводле выніковага пратакола выбарчая камісія перад выбарамі атрымала на 9 бюлетэняў меней, чым  колькасць выбаршчыкаў. Адкуль выбаршчыкі, якія «праглынулі» звышлімітныя 50-100 бюлетэняў? Як лічыць Алесь Дзергачоў, гэта вынік таго, што ўлады непасрэдна перад выбарамі «прыпісалі» да участка  «ліпавых» выбаршчыкаў, якія і забяспечылі патрэбны вынік папярэдняга галасавання.

harodniaspring.org

 

Беларусь,выбары,выбары 2018,Гарадзеншчына,Смаргонь
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2018 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»