Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Чацвер, Красавік 13, 2017
|
Галоўныя навіны, Гарады, Навіны, Слонім
Праглядаў: 442

Улады запрасілі прадстаўнікоў дэмсілаў у Слоніме на круглы стол

19 красавіка ў выканкаме Слонімскага раёну адбудзецца круглы стол для абмеркавання праблемаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, а таксама мераў па забеспячэнню працоўнымі месцамі мясцовых жыхароў. На яго ўлады запрасілі прадстаўнікоў дэмсілаў.

people icons with colorful dialog speech bubbles«Больш чым тыдзень таму актывіст прадпрымальніцкага Руху Віктар Марчык у СМІ казаў, што мы звернемся ў райвыканкам з прапановай правесці круглы стол. Мы занеслі зварот 10 красавіка. А праз некалькі гадзінаў даведаліся, што якраз у гэты дзень ранкам райвыканкам ужо вырашыў праводзіць круглы стол», — распавёў сябра Руху «За Свабоду» Алесь Масюк, які быў адзін з тых, хто звярнуўся да ўладай з прапановай.

«Мы, жыхары горада Слоніма, прадстаўнікі недзяржаўных грамадскіх арганізацый і палітычных партый якія ўваходзяць у склад Слонімскай кааліцыі дэмакратычных сіл, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі і Закона аб мясцовым кіраванні і самакіраванні звяртаемся з прапановай правесці ў Слоніме «круглы стол» з шырокім прадстаўніцтвам», — было сказана ў звароце да ўладаў.

Аўтары выказалі занепакоенасць «рэзкім пагаршэннем сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай сітуацыі ў Слонімскім раёне і ў цэлым у Беларусі». Яны прасілі запрасіць на круглы стол прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, партый, актыўных грамадзян, прадпрымальнікаў, СМІ і прадстаўнікоў улады, каб абмеркаваць «праблемы і шляхі іх вырашэння»

Усяго пад зваротам да ўладаў падпісаліся 8 актывістаў мясцовай кааліцыі дэміслаў, акрамя сябра Руху “За Свабоду” таксама і прадстаўнікі “Перспектывы”, БХД, Прафсаюз РЭП, партыі “Справядлівы свет”, БНФ, грамадскага аб’язданння БНФ Адраджэнне, ТБМ.

«11 красавіка нам даслалі з райвыканкаму запрашэнне. Ад кааліцыі запрашаюць 3-4чалавекі на круглы стол, які адбудзецца ў сераду, 19 красавіка ў 10.00 у райвыканкаме», — дадаў сябра Руху.

«Запрашаем вас і прадстаўнікоў недзяржаўных грамадскіх арганізацыяў у колькасці 3-4 чалавек прыняць удзел у мерапрыемстве», — сказана ў запрашэнні ад райвыканкаму.

Па словах Масюка, 13 красавіка яны вырашаць, хто пойдзе ад кааліцыі, і што актывісты жадаюць данесці да ўладаў.

Прэс-служба Руху “За свабоду”

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства,Слонім
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2017 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»