Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Панядзелак, Студзень 14, 2019
|
Грамадства, Навіны
Праглядаў: 231

Віншуем чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці 2018 года!

У чацвер 10 студзеня ў культурніцкай прасторы “Корпус” у Менску былі названыя пераможцы прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці”. Дзясяты раз яе ўручала Асамблея НДА. У шорт-лісьце было 57 намінантаў, а ў журы – 112 грамадзкіх лідэраў, экспэртаў і журналістаў з усёй Беларусі.

“Лідэр году” – Павал Белавус, заснавальнік “Арт Сядзібы”. Адзін з арганізатараў сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР, канцэрту і інфармацыйнай кампаніі #БНР100, акцыяў #добрыясловы і “Брукаванка памяці” ў Курапатах.

“Кампанія году” – кампанія па адзначэньні 100-годзьдзя БНР. Агульнабеларуская грамадзкая кампанія, якая ўцягнула мноства людзей, арганізацыяў, камэрцыйных структураў і нават дзяржаўных установаў у дзясятках гарадоў нашай краіны.

“Новая ініцыятыва” – унівэрсытэт імя Ніла Гілевіча. Зарэгістраваны ў якасьці ўстановы ў сакавіку 2018. Заснаваны ТБМ, каб выправіць ганебную сытуацыю зь немагчымасьцю атрымаць вышэйшую адукацыю на беларускай мове.

“Мэдыяактыўнасьць” – кароткія ролікі ў сацсетках і перадача “Мова пра мову” Вінцука Вячоркі папулярызуюць мову сучаснымі сродкамі.

“Талака году” – краўдфандынгавая плятформа “Талака”, якая летась дасягнула паказальніку ў 1 мільён рублёў, сабраных на грамадзкія праекты.

“Рэгіянальная падзея” – кампанія супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці.

“Партнэрства году” – кааліцыйная праца праваабарончых НДА Беларусі пры падрыхтоўцы дакладу для Камітэту па правах чалавека ААН. У выніку больш як 60 рэкамэндацыяў Камітэту правоў чалавека ААН да ўраду Беларусі маюць у сваім складзе прапановы беларускіх праваабаронцаў дзеля выпраўленьня сытуацыі з правамі чалавека ў краіне.

“Крэатыў году” – бацькоўская ініцыятыва “Дзеткі-кветкі”, якая правяла грамадзкі маніторынг моўнага статусу 106 дзіцячых садкоў у Менску.

Антыўзнагарода “Гарбуз году” дастаўся БелТА, па заяве якой 14 журналістаў недзяржаўных мэдыя абвінавацілі ў несанкцыянаваным доступе да інфармацыі.

“Журналістка году” – Тацьцяна Каравянкова, якая на БелаПАН прафэсійна асьвятляе грамадзка-палітычныя тэмы ў Беларусі.

belngo.info 

 

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2019 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»