Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Аўторак, Ліпень 31, 2018
|
Галоўныя навіны, Навіны
Праглядаў: 39

Візавая палітыка: Еўрапейская камісія запрасіла Беларусь на наступны раунд перамоваў па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі

23 ліпеня Еўрапейская камісія афіцыйна запрасіла Беларусь на пяты раунд перамоваў па пагадненнях паміж ЕС і Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі.

shengen

 

З улікам таго, што папярэдняя сустрэча адбылася ў Мінску, Камісія прапанавала ўдзельнікам перамоваў гэтым разам сустрэцца ў Бруселі ў верасні 2018 года. Камісія выказала гатоўнасць працягваць перамовы, каб завяршыць іх як мага хутчэй.

Камісар па пытаннях міграцыі, унутраных спраў і грамадзянства Дзімітрыс Аўрамопулас сказаў: “Еўрапейскі саюз рашуча скіраваны на ўмацаванне свайго ўзаемадзеяння з народам Беларусі і яе грамадзянскай супольнасцю. Спрашчэнне візавага рэжыму актыўна паспрыяе развіццю кантактаў паміж людзьмі, што дазволіць ствараць не толькі асабістыя сувязі, але і мацнейшае ўзаемадзеянне паміж кампаніямі на карысць нашых эканомік.  Я хацеў бы падзякаваць беларускім  уладам за ўдзел у перамовах па абодвух пагадненнях. Гэтае супрацоўніцтва  ажыццяўляецца ў інтарэсах абодвух бакоў і, самае галоўнае, у інтарэсах нашых грамадзян.”

Перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі афіцыйна пачаліся ў студзені 2014 года; дагэтуль адбылося чатыры раунды перамоваў. У чэрвені 2017 года ў Мінску адбылася апошняя сустрэча, падчас якой быў дасягнуты значны прагрэс, у прыватнасці, у дачыненні да будучага пагаднення аб рэадмісіі.

Калі пагадненні будуць заключаныя, яны зробяць працэдуры выдачы Еўрапейскім саюзам кароткатэрміновых віз беларускім грамадзянам прасцейшымі і таннейшымі, а таксама дазволяць Беларусі лепш забяспечваць рэадмісію сваіх грамадзян, якія не маюць права знаходзіцца на тэрыторыі ЕС.

Па інфармацыі Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

 

Беларусь,виза,віза,грамадства,суседзі
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2018 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»