Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Чацвер, Ліпень 14, 2016
|
Ваўкавыск, Галоўныя навіны, Гарады, Гродна, Зэльва, Ліда, Масты, Навіны, Слонім, Шчучын
Праглядаў: 186

Запрашаем на летнюю Школу «Выбарчыя сістэмы і дэмакратыя»

Удзельнікі школы пазнаёмяцца з механізмамі правядзення выбарчых кампаніяў, рознымі выбарчымі сістэмамі, даведаюцца пра паліттэхналогіі.

Навучанне будзе найбольш цікавае тым, хто жадае актыўна ўдзельнічаць у выбарах — стаць кандыдатам, кіраўніком штаба і прывесці свайго кандыдата да перамогі.

Перад удзельнікамі выступяць эксперты — паліттэхнолагі, эканамісты, журналісты — а таксама палітыкі.

Месца правядзення: Беларусь (дакладнае месца будзе вядомае пазней).

Узроставыя абмежаванні ўдзельнікаў: 18-30 год.

Усім жадаючым удзельнічаць трэба запоўніць адмысловую форму, а таксама падрыхтаваць невялікае эсэ (да 1000 знакаў) на тэму: «Паспяховая выбарчая кампанія 5 крокаў да перамогі».

Арганізатары забяспечваюць выдаткі на даезд, пражыванне і харчаванне пад час сесіі.

Прэс — служба Руху “За Свабоду”

адукацыя,Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства,моладзь,палітыка,политика
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2017 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»