Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына
BlrБеларуская
Праграмы Медыі пра нас Распавесці ідэю/праблему Партнёры Форум Кантакт
Навіны
Панядзелак, Кастрычнік 9, 2017
|
Галоўныя навіны, Гарады, Гродна, Навіны
Праглядаў: 38

Затрыманыя ў Горадні: нічога невядома пра лектара Рабава

15 слухачоў лекцыі Пятра Рабава «Лібэртарная сацыяльная думка апошняй траціны XX — пачатку XXI cтагодзьдзя», якая адбывалася ў гарадзенскім «Цэнтры гарадзкога жыцьця» выпусьцілі, трое дзяўчат адмовіліся здаваць адбіткі пальцаў — іх трымаюць у пастарунку.

gal

Усяго было затрымана 19 чалавек разам з лектарам Рабавым, пра ягоны лёс на гэты час нічога невядома.

Ужо амаль а 21-й гадзіне ўвечары з Ленінскага РАУС пачалі выпускаць затрыманых падчас лекцыі Пятра Рабава «Лібэртарная сацыяльная думка апошняй траціны XX — пачатку XXI cтагодзьдзя», якая адбывалася ў гарадзенскім «Цэнтры гарадзкога жыцьця». З пастарунка выйшлі 15 чалавек. У пастарунку застаюцца тры дзяўчыны, якія адмовіліся здаваць адбіткі пальцаў. Нічога невядома пра лёс лектара Рабава.

Як затрымлівалі

Адзін з хлопцаў, які назваўся Васіль, распавёў пра падрабязнасьці іх затрыманьня падчас лекцыі:

— Лекцыя яшчэ толькі пачалася і лектар нічога не пасьпеў сказаць, як прыйшлі АМАПаўцы і ўсіх затрымалі. Пачалі спраўджваць дакумэнты, нашыя рэчы, пыталіся хто нас сюды паклікаў і ці не набывалі мы тут ніякай літаратуры. А потым павезьлі ў пастарунак. Сярод затрыманых былі студэнты, магістранты і нават выкладчык. У пастарунку склалі пратаколы апытаньня, узялі адбіткі пальцаў і сфатаграфавалі — звычайная працэдура. Нам патлумачылі, што лекцыя праходзіла без дазволу, а дакладней незаконна. Лектара Рабава адвялі некуды асобна і мы яго болей ня бачылі. Ведаем, толькі , што не адпускаюць трох дзяўчат — яны адмовіліся здаваць адбіткі пальцаў.

Без адбіткаў не выпускаюць

Свабодзе праз тэлефон удалося пагаварыць з адной з дзяўчат, якую трымаюць у пастарунку. Яе завуць Маргарыта, яна распавяла, што разам з сяброўкамі Алінай і Верай адмовіліся здаваць адбіткі пальцаў і ім сказалі, што яны прабудуць у пастарунку да раніцы.

— Мы патрабавалі, каб нам дакумэнтальна пацьвердзілі неабходнасьць здачы адбіткаў пальцаў. Нам адмовіліся паказаць такія дакумэнты, а мы таксама не пагадзіліся здаваць адбіткі пальцаў. Мы лічым, што нас затрымалі беспадстаўна. Прычыну затрыманьня нам не патлумачылі і трымаюць ужо чатыры гадзіны. Пра лектара Рабава нам таксама нічога невядома, мы яго ня бачылі пасьля таго, як нас прывезьлі ў пастарунак.

***

Пётр Рабаў — сучасны расейскі анархіст, удзельнік «Аўтаномнага дзеяньня». Кандыдат філязофскіх навук, дацэнт катэдры філязофіі Маскоўскага пэдагагічнага дзяржаўнага унівэрсытэта імя Леніна. На ягонай старонцы «Вконтакте» паведамляецца, што ён плянаваў 9 кастрычніка ў Горадні дзьве лекцыі: «Лібэртарная сацыяльная думка апошняй трэці XX — пач. XXI стст.» і «Нефармальны рух сучаснай Беларусі (1991- 2010)»

svaboda.org 

Беларусь,Гарадзеншчына,Гародня,грамадства
контакте
Зачыніць
Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на civilhrodna.org. © 2014-2017 «Альянс Грамадзянская Гарадзеншчына»